
Выстава “Бабулін куфар – кніга жыцця” запрашае Вас у захапляльнае падарожжа ў мінулае. Адкрываючы бабулін куфар, мы апынаемся ў свеце ўспамінаў. Сэрца замірае, і мы на імгненне забываемся пра сучаснасць, жадаючы акунуцца ў мінулае. На выставе будуць прадстаўлены прадметы побыту з калекцыі музея. Гэтыя рэчы калісьці былі часткай паўсядзённага жыцця людзей і беражліва захоўваліся. Магчыма, некаторыя з іх да гэтага часу захоўваюцца ў вашых сем'ях. Кожны прадмет на выставе мае сваю гісторыю. Прыходзьце ў музей, каб даведацца яе!